Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане крызіс ураду


Адна з буйнейшых партыяў Пакістану Рух Мутахіда Каумі абвясьціла, што выходзіць з кіроўнай кааліцыі і пераходзіць у апазыцыю.

Некалькі дзён таму два міністры ад гэтай партыі пакінулі пасады на знак пратэсту супраць недастатковых, паводле іх словаў, высілкаў ураду Юсуфа Разы Гілані у барацьбе з карупцыяй, інфляцыяй і ў вырашэньні праблемаў бясьпекі.

Гэты крок партыі Рух Мутахіда Каумі можа прывесьці да развалу ўраду, які траціць бальшыню у Нацыянальнай Асамблеі. Гілані заявіў, што не дапусьціць гэтага.
XS
SM
MD
LG