Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сто нямецкіх знакамітасьцяў просяць іранскія улады вызваліць журналістаў


Больш як сотня вядучых нямецкіх палітыкаў, бізнэсоўцаў, дзеячоў культуры і спартоўцаў заклікалі Тэгеран вызваліць двух арыштаваных у Іране супрацоўнікаў выданьня Bild am Sonntag.

У ліку падпісантаў – міністры замежных справаў, фінансаў, кіраўнік Міністэрства абароны, вядомы тэнісіст Барыс Бэкер, футбаліст Франц Бэкенбаўэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Гэрта Мюлер.

Нямецкія журналісты былі арыштаваныя 10 кастрычніка, пасьля запісу, як мяркуецца, інтэрвію з сынам прысуджанай да сьмерці за шлюбную здраду іранкі Сакінэ Ашціяні.

Журналістаў вінавацяць у тым, што яны нібыта не мелі неабходных для працы ў Іране дакмэнтаў.
XS
SM
MD
LG