Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Што нясе Беларусі 2011 год?


Якім будзе рэха прэзыдэнцкіх выбараў і “крывавай нядзелі” 19 сьнежня? Якія выпрабаваньні чакаюць беларускую эканоміку? Якімі Будуць стасункі Беларусі з Захадам і з Усходам?
Свае прагнозы ў “Праскім акцэнце” прапануюць палітолягі Аляксей Пікулік і Віталь Сіліцкі.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 2 студзеня, у 18 гадзінаў

А зараз прапануем вам фрагмэнты перадачы.

Сіліцкі
: Мы доўгі час будзем жыць пра палітвязьнях... Улада спалохалася таго, што грамадзтва яго перастала баяцца... Людзі, якія выйшла на Плошчу – гэта ў асноўным сярэдняя кляса...Тэндэнцыі, якія выявілі гэтыя выбары, дастатковыя, каб напалохаць уладу і згарнуць лібэралізацыю, але недастатковыя, каб выйграць у яе... Гэтыя дні пасьля 19-га вывелі на авансцэну новых грамадзкіх лідэраў, такіх як Дар'я Каткоўская, Сяржук Семянюк і Алена Танкачова...

Пікулік: Я мяркую, што кароткія "замаразкі" праз месяц-паўтара пяройдуць калі не ў адлігу, то
ў вяртаньні ў status quo... Сярод палітычна актыўных людзей радыкалізаваліся нават самыя памяркоўныя, але для большасьці гэта прайшло незаўважаным... На гэтых выбарах браць уладу ўпершыню пайшлі людзі, якія яе сапраўды хацелі ўзяць... У 2011 годзе ў Беларусі зьявіцца моцная прарасейская сіла, якая не будзе кантралявацца Лукашэнкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG