Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міратворцы ААН у Кот-д'Івуары правераць парушэньні


ААН заявіла, што міратворцы ў Кот-д'Івуары зробяць усё магчымае, каб праверыць паведамленьні аб парушэньнях правоў чалавека падчас сутыкненьняў, якія адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле паведамленьняў супрацоўнікаў міратворчых сіл ААН, іх працы перашкаджаюць, у прыватнасьці, не даюць дасьледаваць месца меркаванага масавага пахаваньня загінулых у выніку сутыкненьняў.

Па дадзеных ААН, падчас забурэньняў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Кот-д'Івуары загінула па меншай меры 170 чалавек.

Адказнасьць за сутыкненьні ААН ускладае на прыхільнікаў прэзыдэнта Ларана Гбагба, які прайграў выбары і адмаўляецца сысьці ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG