Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Падмаскоўі людзі засталіся без электрычнасьці


У Маскоўскай вобласьці колькасьць абясточаных з-за непагадзі населеных пунктаў узрасла амаль да 90. Раней паведамлялася пра 34.

Больш за ўсё праблем паўстала на захадзе і на ўсходзе Падмаскоўя, паведаміў ІТАР-ТАСС прадстаўнік Маскоўскай аб'яднанай электрасеткавай кампаніі.

На рамонтных работах задзейнічаны больш за 2 тысячы энэргетыкаў.

Прычынай цяперашніх адключэньняў электрычнасьці стаў моцны сьнегапад з парывістым ветрам.

За тыдзень да новага году ў Падмаскоўі адбыліся шматлікія аварыі ў сыстэме энэргазабесьпячэньня з-за так званага "ледзянога дажджу". Ліквідаваць наступствы атрымалася толькі да 1 студзеня. Тры тысячы жыхароў рэгіёну сустракалі сьвята безь сьвятла.
XS
SM
MD
LG