Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шварцэнэгер пакідае пасаду губэрнатара Каліфорніі


Сёньня Арнольд Шварцэнегер вызваляе кабінэт для новага губэрнатара Каліфорніі, дэмакрата Джэры Браўна.

Сябра Рэспубліканскай партыі, кінаактор і бодыбілдэр Арнольд Шварцэнгер быў абраны на пасаду губэрнатара сем гадоў таму. Тады ён абяцаў палепшыць эканамічны стан Каліфорніі.

Аднак праблемы ў эканоміцы аднаго з найбуйнейшых амэрыканскіх штатаў пад кіраўніцтвам Шварцэнэгера толькі нарасталі, а яго папулярнасьць сярод выбарцаў падала.

У той жа час, Шварцэнэгер заслужыў павагу абаронцаў прыроды, увёўшы на тэрыторыі Каліфорніі самыя жорсткія ў ЗША законы па барацьбе з глябальным пацяпленьнем.
XS
SM
MD
LG