Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі палёгкі для цяжкахворых вязьняў


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў закон аб унясеньні зьмяненьняў у Крымінальны кодэкс, якія зьмякчаюць меру стрыманьня для цяжкахворых падазраваных ці абвінавачаных у зьдзяйсьненьні злачынстваў.

Аб гэтым паведаміла сёньня прэс-служба Крамля.

У канцы сьнежня папраўкі былі прынятыя Дзяржаўнай Думай і ўхваленыя Саветам Фэдэрацыі РФ.

Зьмены прадугледжваюць магчымасьць адмены ўтрыманьня пад вартай або яе замену на больш мяккую ў сувязі з цяжкім захворваньнем падазраванага або абвінавачанага.

Штогод у расейскіх сьледчых ізалятарах ад цяжкіх хвароб паміраюць да 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG