Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі тэракты супраць хрысьціян у Эгіпце і Нігэрыі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама рэзка асудзіў нядаўнія тэракты у Эгіпце і Нігэрыі і выказаў гатовасьць Вашынгтона дапамагчы ўладам гэтых краін у расьследваньні інцэдэнтаў.

Раней улады Эгіпту заявілі аб “замежным сьледзе” у тэракце, які быў учынены у горадзе Александрыя на поўначы краіны у навагоднюю ноч.
У выніку выбуху побач з храмам хрысьціян-коптаў загінуў 21 чалавек, каля 80 былі паранены. Непадалёк ад увахода у храм выбухнуў аўтамабіль, якім кіраваў, як мяркуеца, тэрарыст-самагубца. Выбух быў у тым часе, калі вернікі выходзілі з храму пасьля навагодняга набажэнства ўначы.

Галоўныя падозраньні у арганізацыі выбуху выказваюцца ў адрас арганізацыі “Аль-Каеда ў Іраку”, якая нядаўна пагражала эгіпецкім хрысьціянам. Прэзыдэнт Хосьні Мубарак у звароце да нацыі назваў тэракт “нападам на ўвесь Эгіпет” і паабяцаў змагацца з тэрарызмам.

Некалькі дзён таму ў Нігэрыі шэраг тэрактаў забралі жыцьці некалькіх дзесяткаў чалавек. Улады мяркуюць, што выбухі, накіраваныя супраць мясцовых хрысьіцянаў, былі ўчыненыя на калядныя сьвяты ісламскімі экстрэмістамі.
XS
SM
MD
LG