Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын асуджанай на сьмерць іранкі просіць літасьці сваёй маці


Сын іранскай жанчыны, прысуджанай да сьмяротнага пакараньня па абвінавачваньні ў здрадзе мужу, зьвярнуўся у вышэйшы судовы ворган Ірану з прозьбай не караць сьмерцю яго маці.

43-гадовай Сакінэ Мохамадзі Ашціяні быў выненсены сьмяротны прысуд у 2006 годзе, але інфармацыя аб магчымым выкананьні сьмяротнага прысуду з’явілася толькі цягам апошніх месяцаў. У абарону жанчыны выступілі шэраг краін і міжнародных арганізацыяў.

У часе выступу перад журналістамі ў горадзе Тэбрыз сын асуджанай заявіў, што лічыць сваю маці вінаватай, але просіць літасьці ёй дзеля гуманнасьці.
XS
SM
MD
LG