Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзілма Русэф склала прысягу як першая жанчына-прэзыдэнт Бразіліі


Сёньня Дзілма Русэф склала прысягу ў якасьці новага прэзыдэнта Бразіліі. Упершыню ў гісторыі буйнейшую паўднёваамэрыканскую дзяржаву ачоліла жанчына.

63-гадовая Дзілма Русэф перамагла на выбарах напрыканцы мінулага году. Яна зьмяніла на пасадзе прэзыдэнта папулярнага ў Бразіліі Луіса Інасіў Лулу да Сілву, які перад выбарамі падтрымаў кандыдатуру Дзілмы Русэф. Чакаецца, што Русэф будзе працягваць левацэнтрысцкую палітыку свайго папярэдніка.

Галоўнымі задачамі свайго будучага чатырохгадовага кіраваньня Дзілма Русэф называе барацьбу з беднасьцю і падрыхтоўку да найбуйнейшых спартовых форумаў якія плянуюцца ў найбліжэйшым часе ў Бразіліі – чэмпіянаце сьвету па футболе 2014 году і Алімпійскім гульням у 2016 годзе.
XS
SM
MD
LG