Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына пачынае старшыняваць у ЭЗ з увядзеньня Ў сябе больш жорсткага закону аб смі


Ад сёняшняга дню наступныя шэсьць месяцаў Вугоршчына старшынюе ў Эўразьвязе. У гэты ж самы дзень у самой краіне ўступае ў сілу закон аб кантролі за смі, які ацэньваецца супярэчліва і выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

Прадстаўнікі Эўразьвязу скрытыкавалі закон, паколькі асьцерагаюцца што прыклад увядзеньня жорсткага кантролю за смі у адной з краін Эўразьвязу аслабіць пазыцыю усяго блёку пры неабходнасьці рэагаваць на сытуацыю з мэдыямі у такіх краінах, як да прыкладу, Расея.

Дакумэнт, які ў сьнежні летась адобрыла кіроўная правацэнтрысцкая партыя Фідэш, прадугледжвае стварэньне новага воргану кіраваньня – Рады ў пытаньнях СМІ. Новаўтвораная структура будзе манітараваць як друкаваныя, так і электронныя мэдыі на прадмет збалянсаванасьці, павагі да годнасьці асобы і агульнапрынятай маралі, а таксама адносна пакрыцьця важных для грамадзкасьці падзеяў.
XS
SM
MD
LG