Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у самалёце Сургут - Маскава: 3 загінулі, болей як 40 параненыя


У Сургуце у выніку пажара ў самалёце на лётнішчы загінулі тры чалавекі, болей як 40 параненыя і шпіталізаваныя.

У пасажырскага самалёта Ту-154 рэйсу Сургут – Масква пры ўзьлеце загарэўся фюзеляж. Агонь не здалелі згасіць, і адбыўся выбух.

У самалёце знаходзіліся 116 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу. Бальшыню людзей пасьпяхова эвакуявалі. Зь імі цяпер працуюць псыхолягі.
Паводле артыкула аб парушэньні прасілаў бясьпекі распачатая крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG