Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у навагоднюю ноч у Эгіпце зьвязаны з Аль-Каедай


Улады Эгіпту заявілі аб “замежным сьледзе” у тэракце, які быў учынены у горадзе Александрыя на поўначы краіны у навагоднюю ноч.

У выніку выбуху побач з храмам хрысьціян-коптаў загінуў 21 чалавек, больш як 40 былі паранены. Непадалёк ад увахода у храм выбухнуў аўтамабіль, якім кіраваў, як мяркуеца, тэрарыст-самагубца.

Выбух быў у тым часе, калі вернікі выходзілі з храму пасьля навагодняга набажэнства ўначы.

Галоўныя падозраньні у арганізацыі выбуху выказваюцца ў адрас арганізацыі “Аль-Каеда ў Іраку”, якая нядаўна пагражала эгіпецкім хрысьціянам. Прэзыдэнт Хосьні Мубарак у звароце да нацыі назваў тэракт “нападам на ўвесь Эгіпет” і паабяцаў змагацца з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG