Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэньне аб закрыцьці офіса АБСЭ


Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які прымае пасаду дзейнага старшыні Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэньне аб непадаўжэньні мандата офіса АБСЭ ў Менску.

Заява Ажубаліса зьмешчана на сайце літоўскага Міністэрства замежных спраў.

Ажубаліс выказаў "глыбокае шкадаваньне" з нагоды непадаўжэньня беларускімі ўладамі мандата офіса.

"Гэта тым больш расчароўвае ў сьвятле абавязацельстваў, узятых на сябе кіраўнікамі дзяржавы і ўрада на саміце АБСЭ ў Астане", - гаворыцца ў заяве.

Паводле дыплямата, з 1998 года офіс АБСЭ ў Менску аказваў каштоўную падтрымку намаганьням ўрада дзеля садзейнічаньня істытуцыйнаму будаўніцтву, умацаваньня вяршэнства закона і разьвіцьця стасункаў з грамадзянскай супольнасьцю ў адпаведнасьці з прынцыпамі і забавязаньнямі АБСЭ, а таксама на распрацоўку мер у эканамічнай і экалягічнай сфэрах.

"Мандат офіса не быў выкананы. Ёсьць важная праца для працягу дзейнасьці АБСЭ ў Беларусі".

Ажубаліс заклікаў беларускія ўлады перагледзець сваю пазыцыю, каб АБСЭ змагла захаваць сваю прысутнасьць у Менску.
XS
SM
MD
LG