Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку дапыталі пра бел-чырвона-белыя сьцягі


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка
Віцебскага актывіста, які набыў вядомасьць пасьля таго, як вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы мінулай зімой, ізноў забралі ў пастарунак паводле падазрэньня ў падобных дзеяньнях.

Тры гадзіны Сяргей Каваленка правёў у Першамайскім РАУС, дзе даваў тлумачэньні наконт зьяўленьня бел-чырвона-белых сьцягоў на даху “шматпавярховіка” на Маскоўскім праспэкце, у якім ён жыве.

Пакуль віцебскі сябар КХП БНФ быў у пастарунку, яго маці Лідзія Каваленка, распавяла, што на іхным доме зьявілася некалькі сьцягоў. Незвычайную зьяву пасьпеў сфатаграфаваць рэдактар сайта “Народныя навіны Віцебска” Сяргей Серабро.

Сяргей Каваленка, калі яго адпусьцілі зь міліцыі, выказаў меркаваньне, што сьцягі вывесілі невядомыя патрыёты Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG