Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах павіншаваў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

Пра гэта сёньня паведаміла беларуская прэзыдэнцкая прэс-служба.

Януковіч выказвае ўпэўненасьць, што супрацоўніцтва паміж Украінай і Беларусьсю "атрымае новы практычны імпульс".

"Актыўная дынаміка ўзаемадзеяньня дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысьць украінскага і беларускага народаў", - адзначыў Віктар Януковіч.

На афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны пра гэтае віншаваньне пакуль не паведамляецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG