Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Расейскі дыплямат сустракаецца 31 сьнежня з затрыманымі ў Беларусі двума расейскімі грамадзянамі.

Пра гэта паведаміў РИА Новости прадстаўнік консульскай службы амбасады Расеі ў Беларусі.

Сярод сотняў затрыманых удзельнікаў акцыі ў Менску 19 сьнежня супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў былі 11 расейцаў.

Усе яны былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту, а затым вызваленыя. 30 сьнежня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла, што двое зь іх ізноў затрыманыя ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Адпаведны артыкул крымінальнага кодэксу Беларусі прадугледжвае пакараньне да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

"Беларускія ўлады далі дазвол на сустрэчу расейскіх дыпляматаў з затрыманымі расейцамі, і ў цяпер расейскі дыплямат выехаў у ізалятар на вуліцы Акрэсьціна для сустрэчы зь імі ", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён дадаў, што расейцам будзе аказана ўся магчымая дапамога.
XS
SM
MD
LG