Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. Камэнтуючы гэтае рашэньне афіцыйнага Менску сустаршыня кампаніі "За свабодныя выбары" Сяргей Калякін назваў яго непрадуманым і непрадуктыўным.

"Гэта неразумнае рашэньне ўладаў. Праблемы, якія былі, калі адчыняўся офіс АБСЭ ў Менску, засталіся. І больш за тое, яны абвастрыліся. Прысутнасьць офіса асабліва неабходная, калі пачалася палітычная зачыстка ў краіне, калі зьняволеныя экс-кандыдаты і рыхтуецца працэс 26-ці. Офіс мог бы ўплываць на гэтыя працэсы. Але ўладам не патрэбныя гэтыя вочы. Я думаю, такое рашэньне адмоўна адаб'ецца на дачыненьнях Беларусі з Эўразьвязам і, наогул, з Захадам".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG