Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Войны з мафіяй: напад на паліцэйскі ўчастак


На паўночным захадзе Мэксыкі ў горадзе Мантэрэй ваеўнікі абстралялі паліцэйскі ўчастак забіўшы чатырох праваахоўнікаў і аднаго лекара. Усяго за мінулы год у названым горадзе – адным з найбуйнейшых у краіне – ахвярамі барацьбы з наркакартэлямі сталі каля двух тысяч чалавек.

Мэксыка афіцыйна абвясьціла вайну наркамафіі з 2006 году, калі да ўлады прыйшоў прэзыдэнт Фэліпэ Кальдэрон.

Гэтая вайна, у якой бяруць удзел каля 50 тысяч салдатаў і паліцэйскіх. ужо зьнесла жыцьці амаль 30 тысяч чалавек.

Новая хваля гвалту ўзьнялася ў сьнежні, пасьля таго, як паліцэйскія застрэлілі лідэра адной з найбуйнейшых груповак.
XS
SM
MD
LG