Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына пераймае старшынёўства ў ЭЗ, уводзіць цэнзураваньне СМІ


Вугоршчына запрасіла сёньня прадстаўнікоў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе да перамоваў адносна новапрынятага закону аб мэдыях, які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

Закон набывае юрыдычную моц зь першага студзеня.Адначасна Вугоршчына пераймае шасьцімесячнае старшынёўства ў Эўразьвязе.

Дакумэнт, які ў гэтым месяцы ўхваліла кіроўная правацэнтрысцкая партыя Фідэш, прадугледжвае стварэньне новага воргану кіраваньня – Рады ў пытаньнях СМІ. Новаўтвораная структура будзе манітараваць як друкаваныя, так і электронныя мэдыі на прадмет збалянсаванасьці, павагі да годнасьці асобы і агульнапрынятай маралі, а таксама адносна пакрыцьця важных для грамадзкасьці падзеяў.

Нямеччына павітала гатовасьць Будапэшту да дыялёгу па гэтым пытаньні.
XS
SM
MD
LG