Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Юхневіча адвезьлі на Акрэсьціна


Павал Юхневіч на Дні салідарнасьці 16 жніўня сёлета.
Павал Юхневіч на Дні салідарнасьці 16 жніўня сёлета.
Грамадзкага актывіста Паўла Юхневіча павезьлі ў турму на Акрэсьціна да суду, які можа адбыцца ў панядзелак.

Нагадаем, супрацоўнікі КДБ а 8 раніцы прыйшлі ў кватэру Паўла Юхневіча і ягонай жонкі, фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч. Яны забралі два ноўтбукі, вінчэстэры, флэшкі, дыктафон, усяго 15 найменьняў. Паўла Юхневіча забралі з сабой, яго адвезьлі ва управу КДБ па горадзе Менску (Казлова, 6а).

Як паведаміла Юлія Дарашкевіч, з гарадзкой управы КДБ Паўла даставілі ў Маскоўскі РАУС. Там склалі пратакол за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

Сказалі, што паколькі суд для яго сёньня не працуе, да суду Паўла павязуць на Акрэсьціна. Як сьцьвярджае Юлія, да Паўла не дапусьцілі яго адваката Марыяну Сямешку, якой заявілі, што ў РАУСе яго няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG