Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне рэдактарка закрыла газэту


На Берасьцейшчыне на адно выданьне стала меньш. Перад Новым годам галоўны рэдактар выданьня «Газета для вас» Лідзія Цалуйка паведаміла калектыву пра тое, што яна стамілася і вырашыла закрыць газэту. Пры гэтым яна адмаўляецца ад камэнтароў.

Карэспандэнт выданьня Павал Дайлід кажа, што ня толькі калектыў застаўся бяз працы, але і цэлы рэгіён панёс страту:

«Мы перажываем ня так з-за таго, што страцілі працу, як з-за таго, што зьнікла яшчэ адна крыніца вольнага слова на Берасьцейшчыне. Тым больш крыўдна, што газэта зьнікла з ініцыятывы аднаго чалавека. У той час, калі многія незалежныя СМІ змушаныя працаваць ва ўмовах надзвычайнага ціску, самастойную ліквідацыю „Газеты для вас“ яе рэдактаркай я асабіста расцэньваю як здраду калектыву і ўвогуле дэмакратычнай супольнасьці Беларусі».

Грамадска-палітычны штотыднёвік «Газета для вас» заснаваны ў студзені 1997 году. Выданьне стала пераемніцай «Газеты Кудзінава».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG