Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Дзьмітрыева абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў


Андрэй Дзьмітрыеў

Андрэй Дзьмітрыеў

30 сьнежня было выстаўлена абвінавачваньне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Андрэю Дзьмітрыеву — адразу па дзьвюх частках арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Андрэю Дзьмітрыеву, які з 19 сьнежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Раней аналагічныя абвінавачваньні былі выстаўленыя

  • Аляксандру Атрошчанкаву,
  • Анатолю Лябедзьку,
  • Аляксею Міхалевічу,
  • Ўладзіміру Някляеву,
  • Насьце Палажанцы,
  • Віталю Рымашэўскаму,
  • Андрэю Саньнікаву (гэта пацьвердзілі іх адвакаты),
  • Паўлу Севярынцу,
  • Мікалаю Статкевічу (паводле інфармацыі праваабаронцаў),
  • журналістцы Натальлі Радзінай,
  • палітолягу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG