Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт правядзе экстраннае паседжаньне па Беларусі


Сьпікер Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады неадкладна спыніць цкаваньне апазыцыі і вызваліць усіх арыштаваных кандыдатаў на прэзыдэнта.

Прамаўляючы да журналістаў па выніках тэлефоннай размовы з Эвай Някляевай – дачкой зьняволенага кандыдата на прэзыдэнта – Бузэк заявіў пра неабходнасьць "сур'ёзнага перагляду палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Менску".

"Сустрэча рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу будзе добрай нагодай для гэтага", - сказаў палітык, дадаўшы, што "Эўрапейскі парлямэнт правядзе ўласную экстранную сустрэчу ў пытаньні Беларусі 12 студзеня".

У прэсавым рэлізе паведамляецца, што ў згаданым экстранным паседжаньні ЭП возьмуць удзел Сьпікер, Камітэт у замежных дачыненьнях, Падкамітэт у пытаньнях правоў чалавека, Дэлегацыя пры парлямэнцкай асамблеі Эўранэсту і Дэлегацыя ў пытаньнях сувязяў зь Беларусьсю.
XS
SM
MD
LG