Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва абяцае зрабіць візы для беларусаў бясплатнымі


Афіцыйная Вільня абяцае праявіць ініцыятыву, каб грамадзяне Беларусі атрымлівалі нацыянальныя візы Літвы бясплатна, або за сымбалічную цану. Пра гэта заявіў у чацьвер кіраўнік літоўскага МЗС Аўдронюс Аджубаліс, паведамляе агенцтва Delfi.

Ён дадаў, што на гэтым тыдні Літва прапанавала беларускім урадоўцам правесьці перамовы на гэты конт. Тым ня менш, падкрэсьліў міністар, "у сувязі з прадугледжаным законам парадкам, Літва ня можа аднабакова прымаць такія хуткія рашэньні, як Польшча".

Раней афіцыйная Варшава зрабіла візы на ўезд у сваю краіну бясплатнымі для беларусаў – "на знак салідарнасьці зь беларускім народам". Пры гэтым Польскія ўлады пакідаюць за сабой права ўвесьці забарону на ўезд у краіну беларускіх урадоўцаў, вінаватых у разгоне пасьлявыбарных пратэстаў у Менску 19 сьнежня.
XS
SM
MD
LG