Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнку дапытвае пракуратура


Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што дасудовае сьледзтва па яе справе – завершана. Ёй выстаўленае абвінавачаньне і перададзеныя матэрыялы для азнаямленьня.

У чацьвер Цімашэнку дапытвалі 11 гадзін. Сёньня яна мае ізноў зьявіцца ў пракуратуру.

Былая ачольніца ўкраінскага ўраду абвінавачваецца ў нямэтавым выкарыстаньні бюджэтных сродкаў. Акрамя таго, Цімашэнка паведаміла, што ёй выставілі дадатковае абвінавачаньне – ў нанясеньні дзяржаве шкоды на 120 тысяч даляраў.

Перад сёньняшнім візытам у пракуратуру экс-прэм'ерка паабяцала распачаць у новым годзе "сапраўдную барацьбу" супраць мафіі, "якая прыйшла да ўлады".
XS
SM
MD
LG