Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія пераходзіць на эўра


У суботу гэтая балтыйская дзяржава стане трэцяй пасьля Славэніі і Славаччыны краінай пост-камуністычнай прасторы ў Эўропе, што прыме агульнаэўрапейскую валюту.

На думку эстонскага ўраду, гэты крок станоўча адаб'ецца на эканоміцы, будзе спрыяць залучэньню замежных інвэстыцыяў і палегчыць гандаль з краінамі Эўразьвязу.

Тым ня менш, сацыялягічныя апытаньні сьведчаць, што толькі палова эстонцаў падтрымлівае пераход на эўра.
XS
SM
MD
LG