Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і краіны Эўразьвязу адзначаюць праблемы з законнасьцю ў Расеі у сувязі з выракам Хадаркоўскаму


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выказала расчараваньне у сувязі з прысудам Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву.

“Ствараецца ўражаньне, што ў працэсе адыгралі ролю палітычныя матывы,” – заявіла Мэркель. Прысуд Хадаркоўскаму і Лебедзеву асудзіў таксама міністар замежных справаў ФРГ Гідо Вэстэрвеле.

Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк таксама выказаў глыбокае расчараваньне прысудам і назваў яго доказам ”сыстэмнай праблемы” з правасудзьдзем ў Расеі.

Раней ЗША, у сувязі з тым, што суд прызнаў Хадаркоўскага і Лебедзева вінаватымі, заявілі пра “выбарачнасьць правасудзьдзя” у Расеі. Расейскі МЗС назваў замежную рэакцыю на вэрдыкт суду “умешальніцтвам” ва ўнутраныя справы.
XS
SM
MD
LG