Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
30 сьнежня ў Стакгольме адбылася акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі беларускіх выбараў і ў падтрымку палітычных вязьняў Беларусі.

У пікетаваньні ля беларускай амбасады ў сталіцы Швэцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускай і швэдзкай грамадзкасьці. Яны трымалі лёзунгі: «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!», «Апошні дыктатар Эўропы павінен сысьці!», «Лукашэнка ваюе з уласным народам!».

«Вельмі важна прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да тых трагічных, крывавых падзеяў, што зараз адбываюцца ў Беларусі, — кажа арганізатар акцыі Вольга Класкоўская. — Эўропа павінна нарэшце заняць вельмі жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Лукашэнкі і зрабіць канкрэтныя крокі адносна вызваленьня палітвязьняў».

У пікеце каля амбасады таксама ўзялі ўдзел маці арыштаванага Аляксандра Класкоўскага Людміла і яго пляменьніца Міраслава.

28 сьнежня грамадзкая арганізацыя «Беларусы Швэцыі» (Sveriges Belarusier) накіравала адкрыты ліст амбасадару Беларусі ў Стакгольме Андрэю Грынкевічу з патрабаваньнем вызваліць усіх палітычных зьняволеных. Гэта толькі пачатак маштабнай кампаніі салідарнасьці, якую разгарнулі і будуць ажыцьцяўляць у бліжэйшы час беларусы Швэцыі, паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG