Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс сказаў, што пасьля беспарадкаў у Менску рух Беларусі на шляху да дэмакратыі спыніўся, але гэта часова.

«Цяпер такі часовы пэрыяд, калі рух да заходняга, эўрапейскага жыцьця спынены. Але гэта часова. Намаганьні рэжыму не дапусьціць набліжэньня гэтай краіны, зьбліжэньня ці адкрытасьці, да заходняга жыцьця — часовыя», — заявіў Кубілюс у інтэрвію Žinių radijas.

«Часова спрабуюць захаваць нейкія прывілеі, нейкія свае магчымасьці нажывы або нешта яшчэ і падысьці да тых грашовых каналаў — з-за гэтага пакутуюць усе жыхары Беларусі, але гэта часова», — дадаў прэм’ер-міністар, перадае DELFI.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG