Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ працягвае ператрусы


У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» жонка спадара Косткі. Яна сказала, што Костка ня ўдзельнічаў у акцыі 19 сьнежня і быў дома.

Супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі маці Андрэя Кіма, якая знаходзіцца ў лякарні, і сказалі, што ў яе кватэры будзе праводзіцца ператрус.

Апоўдні сябру выканкаму АГП Тацяне Шакель патэлефанавалі супрацоўнікі спэцслужбаў і запатрабавалі, каб яна тэрмінова прыехала ў КДБ. Паводле Тацяны, супрацоўнікі КДБ паведамілі пра нейкае памяшканьне, якое нібыта мае дачыненьне да зьняволенага міжнароднага сакратара АГП Андрэя Дзьмітрыева. Супрацоўнікі КДБ сказалі, што маюць ключ ад гэтага памяшканьня і ордэр на ператрус, паведамляе сайт АГП.

Каля 21-й гадзіны паступіла інфармацыя, што ў кватэру да незалежнай журналісткі Кацярыны Ткачэнкі спрабуюць патрапіць невядомыя. Цяпер тэлефон Кацярыны не адказвае. Паводле яе сяброў, Кацярына сёньня не пайшла на допыт у КДБ, куды яе выклікалі.

Супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай маці. Цяпер прыйшла чарга лецішча, перадае «Наша Ніва».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG