Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча: выкрадальнікі аўшвіцкай шыльды атрымалі турэмныя тэрміны


Суд у Польшчы прысудзіў грамадзяніна Швэцыі да двух гадоў і васьмі месяцаў турэмнага зьняволеньня за арганізацыю выкраданьне ўваходнай шыльды з брамы былога канцэнтрацыйнага лягеру ў Аўшвіцы.

Андэрс Хогсрам, лідэр швэдзкага руху нэа-нацыстаў, прызнаў сябе вінаватым і будзе адбываць пакараньне на радзіме. Суд таксама пакараў зьняволеньнем двух польскіх грамадзян, якія прымалі ўдзел у выкраданьні. Адзін правядзе за кратамі два з паловай гады, другі – на два месяцы менш.

Год таму з былога з музэю генацыду ў Аўшвіцы зьнікла шыльда з надпісам "Праца робіць свабоднай", якая вісела там з часоў, калі аб'ект служыў канцэнтрацыйным лягерам у акупаванай нацыстамі Польшчы. Пазьней шыльду знайшлі расьпілаваную на некалькі кавалкаў.
XS
SM
MD
LG