Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаронку за карупцыю — таксама да 15 гадоў турмы


Ігар Азаронак

Ігар Азаронак

Камандуючаму ВПС і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёру Ігару Азаронку прад'явілі абвінавачаньне ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі.

Максымальная санкцыя паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу — пятнаццаць гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Мерай стрыманьня Ігару Азаронку абрана ўтрыманьне пад вартай.

Справу камандуючага вядзе галоўнае сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня МУС.

Што канкрэтна інкрымінуюць камандуючаму ВПС і войскамі СПА, пакуль не паведамляецца.

Ігара Азаронка затрымалі 20 ці 21 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG