Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньне ў “арганізацыі масавых беспарадкаў” выстаўлена таксама аднаму з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, доктару філялягічных навук Аляксандру Фядуту.

Пра гэта газэце “Народная Воля” паведаміла жонка Фядуты Марына.

“Афіцыйнае абвінавачаньне мужу выставілі вечарам 29 сьнежня”, -- распавяла яна. Пра гэта мне паведамілі адвакаты. Больш ніякай інфармацыі ў мяне пакуль няма”.

Раней паведамлялася, што Фядута мае пэўныя праблемы са здароўем – у яго цукровы дыябэт: “Мне вядома, што яго аглядаў турэмны доктар”, -- гаворыць Марына Фядута. --Усе неабходныя лекі для мужа я перадала, у мяне іх прынялі ў поўным аб’ёме”.

Тым часам 40 прадстаўнікоў акадэмічнага сьвету Літвы зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта гэтай краіны Далі Грыбаўскайце. Яны заклікалі яе ўжыць усе магчымыя захады для вызваленьня Аляксандра Фядуты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG