Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міхалевічу таксама прад'явілі абвінавачаньне


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Экс-кандыдату ў прэзыдэнты Аляксею Міхалевічу сёньня прад'яўленае абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня.

Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Алег Агееў. Гэта значыць, што, як і іншым шасьці прэтэндэнтам на вышэйшую пасаду, палітыку пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўленьня волі:

"Так, сёньня яму таксама прад'явілі абвінавачаньне, хоць было спадзяваньне, што яго ўсё ж адпусьцяць. Але ў выніку, за што затрымліваўся, паводле тых жа артыкулаў абвінавачаньне і выставілі — па першай і другой частках Кодэксу, па "масавых беспарадках". У адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам мера стрыманьня абіраецца на два месяцы, але ж яна можа падаўжацца".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG