Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя цкаваньнем апазыцыянэраў ва Ўкраіне


ЗША выказалі ўкраінскаму ўраду занепакоенасьць у сувязі з фактамі перасьледу палітычных апанэнтаў.

"Нягледзячы на тое, што ўрад ЗША, як правіла, не камэнтуе канкрэтыкі асобных справаў, мы выказалі ўкраінскаму ўраду нашы занепакоенасьць: з карупцыяй неабходна змагацца, але перасьлед праваахоўнымі органамі не павінен быць выбарачным ці палітычна матываваным".

На сёньняші дзень за кратамі знаходзяцца 7 чальцоў ураду папярэдняй прэм'ер-міністаркі краіны Юліі Цімашэнкі. Шэраг урадоўцаў, уключна з самой Цімашэнкай, знаходзяцца пад сьледзтвам паводле абвінавачаньняў у злоўжываньні ўладай.
XS
SM
MD
LG