Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі лідэра беларускіх нацболаў


Яўген Контуш (зьлева), архіўнае фота

Яўген Контуш (зьлева), архіўнае фота

Затрыманы лідэр аргкамітэту па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі Яўген Контуш. Пра гэта БелаПАН паведаміў прадстаўнік аргкамітэту Валеры Кабернік.

Паводле яго слоў, з раніцы ў кватэры Контуша праходзіў ператрус, у выніку якога былі канфіскаваныя кампутар, флэш-карты, агітацыйны матэрыял і газэты нацыянал-бальшавікоў "Штурм" і "Лимонка".

Як паведаміў Кабернік, ператрус праводзілі трое супрацоўнікаў КДБ. Ён ня выключыў, што ператрус можа быць зьвязаны з падзеямі 19 сьнежня ў Менску.

Кабернік таксама сказаў, што раніцай 30 сьнежня супрацоўнікі спэцслужбаў спрабавалі трапіць у ягоную кватэру, аднак ён іх не ўпусьціў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG