Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не чакае ніякіх эксцэсаў з пастаўкамі расейскага газу. Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

"У нас у вырашэньні гэтага пытаньня сьпешкі няма. Мы можам перамовамі займацца яшчэ сама менш паўтара-два месяцы. Мы не чакаем ніякіх эксцэсаў у гэтым пытаньні. Першы плацёж за расейскі газ, пастаўлены ў студзені, наступае ў дваццатых чыслах лютага", — растлумачыў Уладзімір Сямашка.

Урад Беларусі спадзяецца ў 2011 годзе выйсьці на роўнадаходныя з Расеяй цэны на газ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG