Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: міратворцы ААН дапамогуць апазыцыі


Міратворцы ААН у Кот-д'Івуары паабяцалі абараніць цывільнае насельніцтва, а таксама новаствораны ўрад лідэра апазыцыі гэтай краіны Алясана Ўатара ад сілавых структураў верных дзейнаму ктраўніку краіны Лярану Гбагбо.

Раней генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун прыняў даверныя граматы ад новага амбасадара Кот-д'Івуару пры ААН, прызначанага Ўатара.

Міжнародная супольнасьць абвясьціла Алясана Ўатара пераможцам нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, але дзейны кіраўнік Ляран Гбагбо, якога падтрымліваюць узброеныя сілы, адмаўляецца пакідаць сваю пасаду.

Раней прадстаўнікі краін Заходнеафрыканскай эканамічнай супольнасьці прыгразілі Гбагбо вайсковым уварваньнем у разе, калі ён ня сыдзе ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG