Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады вызвалілі ўсіх расейцаў, затрыманых падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту апазыцыі 19 сьнежня ў Менску.

Як паведамляе МЗС Расеі, у выніку ягоных дзеяньняў удалося дамагчыся датэрміновага вызваленьня дзевяці расейскіх грамадзян, якія знаходзіліся пад адміністратыўным арыштам у сьледчых ізалятарах Менску.

Яшчэ двое расейцаў былі вызваленыя з Жодзінскай турмы, адбыўшы 10-дзённы тэрмін пакараньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG