Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Даніі працягваецца расьледаваньне падрыхтоўкі тэракту


У Даніі працягваецца расьледаваньне справы пра падрыхтоўку тэрарыстычнага акту ў Капэнгагене. Ісьлямскія баевікі рыхтавалі напад на рэдакцыю газэты Jyllands-Posten, якая у 2005 годзе надрукавала 12 карыкатураў на прарока Магамета, каб актывізаваць у грамадзтве палеміку адносна цэнзуры ў ісламскім сьвеце.

У наваколіцах Капэнгагену арыштаваныя чатыры падазраваных у тэрарыстычнай змове. У кватэрах падчас вобшуку знойдзена шмат боепрыпасаў, зброя і кайданкі. Яшчэ адзін удзельнік змовы быў арыштаваны ў Швэцыі.

Сярод арыштаваных – выхадцы з Тунісу, Лібану і адзін уцякач з Іраку.
XS
SM
MD
LG