Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільнікі мецьмуць адзіную "падзарадку"


Мабільныя тэлефоны ўсіх асноўных марак з уніфікаванымі прыстасаваньнямі для падзарадкі могуць зьявіцца ў Эўропе ўжо на пачатку наступнага году, разьлічвае Эўрапейская камісія.

У чэрвені 2009 году кампаніі Nokia, Motorola Mobility, Apple, Samsung, Sony Ericsson і некаторыя іншыя пагадзіліся цягам двух год правесьці адпаведную стандардызацыю сваіх мабільных тэлефонаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Было прынятае рашэньне, што прыстасаваньні для падзарадкі будуць выкарыстоўваць кабэль кшталту micro-USB.
XS
SM
MD
LG