Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэль-Авіў: Іран можа стварыць ядзерную зброю праз 3 гады


Іранская ядзерная праграма сутыкнулася з шэрагам "тэхналягічных выклікаў і цяжкасьцяў" і краіне можа заставацца яшчэ тры гады да стварэньня ядзернай бомбы. Пра гэта сказаў сёньня міністар стратэгічных спраў Ізраілю Мойшэ Яалон у інтэрвію ізраільскаму радыё.

Месяц таму афіцыйны Тэгеран заявіў, што цэнтрыфугі, якія краіна ўжывае для ўзбагачэньня ўрану былі пашкоджаныя ў выніку сабатажу.

Краіны Захаду асьцерагаюцца, што Іран імкнецца стварыць ядзерную зброю. Тэгеран гэтыя закіды адкідае.
XS
SM
MD
LG