Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух у пошуках праўды


Сябры Берасьцейскага Руху «За свабоду» патрабуюць ад чыноўнікаў гарадзкой адміністрацыі адказаў на шэраг пытаньняў, якія ўзьніклі падчас агітацыйнай кампаніі і непасрэдна ў дзень галасаваньня.

Назіральнік ад Руху «За свабоду» на ўчастку № 1 Берасьця Віталь Шмель пасьля зваротаў у ЦВК і пракуратуру напісаў заяву на імя старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Сяргея Палышэнкава з просьбай правесьці праверку і пакараць вінаватых у фальсыфікацыі на згаданым выбарчым участку. Паводле Віталя, камісія агучвала колькасьць галасоў за таго ці іншага кандыдата пасьля падліку бюлетэняў, а вось калі быў складзены выніковы пратакол, лічбы аказаліся зусім іншымі:

«На імя старшыні гарвыканкаму я накіраваў заяву. Сутнасьць майго звароту ў тым, што быў парушаны парадак падліку галасоў. Выніковыя лічбы ў пратаколе ня тыя, якія былі ў рэальнасьці.

Віталь Шмель заяўляе, што на выбарчым участку № 1 19 сьнежня было зьдзейснена адміністрацыйнае правапарушэньне, што прывяло да фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня. Чыноўнікі ж павінны разабрацца і праясьніць гэты момант:

«Адзіным дакладным спосабам вырашыць спрэчку паміж мной, назіральнікам, і ўчастковай камісіяй зьяўляецца толькі пералік галасоў. Патрэбна пералічыць бюлетэні, калі ж яшчэ іх не дасталі не пераклалі так, як трэба».

Каардынатар Руху па Берасьці Дзяніс Турчыняк зьвярнуўся да старшыні адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасьця Аляксандра Рагачука з заявай пра парушэньне выбарчага заканадаўства

Турчыняк піша пра мікрааўтобусы, на якія падчас агітацыйнай кампаніі была нанесена дзяржаўная сымболіка і надпісы, што заклікалі галасаваць за Лукашэнку. Такія аўтамабілі езьдзьдзілі па горадзе і спыняліся ў месцах, дзе недазволены прыпынак. Нумары на машынах былі закрытыя чырвона-зялёнымі шыльдамі.

У сваёй заяве Дзяніс Турчыняк просіць правесьці праверку па гэтым факце:

«Я адзначыў у заяве, што, паводле выбарчага заканадаўства, грамадзяне і юрыдычныя асобы ня маюць права аказваць іншую матэрыяльную дапамогу кандыдату, акрамя ўнясеньня грошай на спецыяльны фонд кандыдата. Інфармацыя пра тое, як былі выкарыстаныя гэтыя сродкі, павінна быць агучаная пасьля выбараў. Таму я прашу паведаміць пра тое, як былі выкарыстаны сродкі з фонду Лукашэнкі. Хто аплачваў мабільную рэкляму кандыдата, колькі на гэта пайшло грошай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG