Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Cэрбія: завяршаецца расейская манаполія на імпарт нафты


У Сэрбіі завяршаецца манаполія расейскага канцэрну "Газпром нефть" на імпарт нафты і нафатпрадуктаў. У 2008 годзе расейская кампанія купіла права валодаць да 2011 году кантрольным пакетам акцыяў канцэрну "Нафтавая індустрыя Сэрбіі". У сераду сэрбскі міністар энэргетыкі Петар Скундрыч абвясьціў пра рашэньне ўраду адмовіць расейскаму боку ў падаўжэньні гэтага права і ўвесьці свабоднае цэнаўтварэньне на рынку паліва.

Сэрбія спасылаецца на свае абавязацельствы перад Эўразьвязам на правядзеньне рынкавых рэформаў.
XS
SM
MD
LG