Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст папярэджвае СМІ


Міністэрства юстыцыі Беларусі заяўляе, што «некаторыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку замежныя, часам тэндэнцыйна асьвятляюць грамадзкія падзеі ў Беларусі, дзеяньні праваахоўных органаў, якія накіраваны на ўсталяваньне належнага парадку, абарону правоў і свабодаў грамадзян, урадавых устаноў».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні афіцыйнага сайту Міністэрства юстыцыі.

«Калі праваахоўныя органы іншых краін наводзяць правапарадак у сваіх краінах, такія СМІ падаюць гэта як неабходнасьць прыняцьця мер для ліквідацыі супрацьзаконных дзеяньняў, ажыцьцяўленьне барацьбы з правапарушэньнямі. Гэта сьведчыць аб прымяненьні двайных стандартаў, што недапушчальна», − адзначаюць у Мінюсьце.

Мінюст лічыць, што СМІ, рэалізуючы права на распаўсюджваньне інфармацыі, павінны кіравацца асноўнымі прынцыпамі іх дзейнасьці, такімі як дакладнасьць інфармацыі, законнасьць, павага правоў і свабодаў чалавека.

Мінюст нагадвае, што ў выпадку зьдзяйсьненьня замежнымі грамадзянамі на тэрыторыі Беларусі супрацьпраўных дзеяньняў да іх прымяняецца беларускае заканадаўства нароўні зь беларусамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG