Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Людміла Класкоўская: 10 дзён да сына не пускаюць адваката


Цягам амаль дзесяці дзён няма ніякай інфармацыі пра стан здароўя былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Класкоўскага, які ўтрымліваецца ў ізалятары КДБ.

Спачатку ён быў зьбіты на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, а пасьля пацярпеў, калі супрацоўнікі спэцслужбаў штурмавалі ягоную кватэру ў ноч на 20-га. Дагэтуль да Класкоўскага не дапушчаны адвакат, што выклікае заклапочанасьць ягоных сваякоў.

Людміла Класкоўская, маці Аляксандра:

«Ужо больш за тыдзень я ня маю ніякіх зьвестак пра свайго сына. Сьледчы толькі паведаміў, што ён у СІЗА КДБ, але адвакат да гэтага часу зь ім сустрэцца так і ня здолеў. Гэта проста неверагодна, і я вельмі хвалююся. І я маю падазрэньні, што Саша ў вельмі цяжкім фізычным стане. Спачатку ён быў моцна зьбіты спэцназам 19 сьнежня, а пасьля ўжо, паранены і аслаблены, быў паўторна зьбіты пры затрыманьні супрацоўнікамі КДБ у сваёй кватэры.
Спроба не дапусьціць адваката — гэта адмысловая ізаляцыя з мэтай псыхалягічнага ціску на майго сына.

Спроба не дапусьціць адваката — гэта адмысловая ізаляцыя з мэтай псыхалягічнага ціску на майго сына. І яшчэ хацела б дадаць: увесь той шквал афіцыйнай прапаганды ў адносінах да Аляксандра — гэта нахабная хлусьня і правакацыя. Ён выхаваны зусім у іншым кірунку і на іншых каштоўнасьцях».

Сястра Аляксандра, Вольга Класкоўская, якая зараз жыве ў Швэцыі, 30 сьнежня арганізуе акцыю ля беларускай амбасады ў Стакгольме. Адпаведны дазвол ад гарадзкой паліцыі ўжо атрыманы:

«Нягледзячы на тое, што я зараз знаходжуся ў Швэцыі, я была фактычна сьведкам падзеяў, што адбыліся з маім братам. Бо акурат у той час, калі штурмавалі кватэру супрацоўнікі КДБ, я датэлефанавалася на яго мабільны і чула ўсё, што там адбывалася. Не магу нават уявіць, што яму давялося перажыць… У гэтай сувязі заўтра ў Стакгольме адбудзецца акцыя пратэсту каля беларускай амбасады супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і ў падтрымку ўсіх палітзьняволеных у Беларусі».

Учора беларусы Швэцыі перадалі адкрыты ліст амбасадару Беларусі ў Швэцыі спадару Грынкевічу і выказалі свой пратэст адносна рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG