Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыка шукае выйсьце для Кот д'Івуару


Лідэры Сьера-Леонэ і Кабо-Вэрдэ праводзяць перамовы з кіраўніком Эканамічнай супольнасьці краінаў Заходняй Афрыкі ў спробе знайсьці шляхі ўрэгуляваньня крызысу ў Кот д'Івуары. Прэзыдэнты Эрнэст Карома і Пэдру Пірэш сустракаюцца за зачыненымі дзьвярыма зь цяперашнім кіраўніком Супольнасьці, лідэрам Нігерыі Гудлакам Джонатанам. Паседжаньне адбываецца ў нігерыйскім горадзе Абуджа.

Эканамічная супольнасьць не выключае магчымасьці выкарыстаць вайсковую сілу, каб прымусіць былога кіраўніка Кот д'Івуару Лярана Гбагбу адмовіцца ад улады і аднавіць парадак у краіне. Усясьветная супольнасьць лічыць законна абраным прэзыдэнтам Аласана Уатару.
XS
SM
MD
LG