Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bon Jovi найболей зарабілі


Гурт Bon Jovi ачоліў рэйтынг музыкаў, якія атрымалі ў 2010 годзе найбольшыя прыбыткі ад канцэртнай дзейнасьці. Гастрольны тур The Circle Tour амэрыканскіх музыкаў прынёс прыбытак памерам 201,1 мільёнаў даляраў.

Паводле дасьледаваньняў кампаніі Pollstar, наступным у сьпісе самых камэрцыйна пасьпяховых музыкаў 2010 году ідуць: аўстралійскі гурт AC/DC, які зарабіў на гастролях 177 мільёнаў даляраў, ірляндзкая каманда U2 (160, 9 мільёнаў), амэрыканская сьпявачка Лэдзі Гага (133,6 мільёнаў) і гурт Metallica.
XS
SM
MD
LG