Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаос дэпартаваў уйгураў


Улады Лаосу дэпартавалі ў Кітай семярых уйгураў, якія пакінулі краіну ў часе сутыкненьняў на этнічнай глебе летась. Пра гэта паведамляе Radio Free Asia. Адна з дэпартаваных паведаміла, што ўлады Лаосу арыштавалі чальцоў яе сям'і ў сакавіку.

Улетку 2009 году ў Сіньцьзян-Уйгурскім раёне адбыліся буйныя непарадкі на нацыянальнай глебе. Ахвярамі сутыкненьняў паміж уйгурамі і этнічнымі кітайцамі сталі болей як 100 чалавек.
XS
SM
MD
LG